Сваю працу ў Мінску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Вобраз дзяўчыны ў вышыванцы мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучаснай вопраткай у яе заўважна аўтэнтычная беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў. Працэс стварэння графіці можна пабачыць на відэа ніжэй:

Стварэнне выявы адбывалася ў межах праекта Urban Myths супольнасці Signal пры падтрымцы Vizor Interactive, Амбасады Велікабрытаніі ў Беларусі і фарбы Condor.

Гвіда звярнуў увагу на важнасць беларускіх нацыянальных сімвалаў для саміх беларусаў. Ён сказаў, што, нягледзячы на знешнюю шэрасць і безвыходнасць наваколля, унутры кожнага беларуса ёсць тое, што робіць яго адметным. Зрэшты, пра гэта і яго мінскі манументальны твор. 

Арганізатары будуць радыя цікавым ідэям партнерства і спонсарам для працягу праекта. Кантакт для сувязі: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?